Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Партыйныя дзеячы

Пётр Міронавіч Машэраў нарадзіўся 26 лютага 1918 года ў вёсцы Шыркі Сенненскага павета (цяпер Сенненскага раёна Віцебскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і, у якой было пяцёра дзяцей. У школе Пётр любіў матэматыку, у 1935 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. У 1937 годзе быў беспадстаўна арыштаваны яго бацька, Мірон Васільевіч, які загінуў у лагеры. Пасля заканчэння інстытута ў 1939 годзе Пётр Машэраў працаваў настаўнікам у Расонскай СШ Віцебскай вобласці.

Канстанцін Вікенцьевіч Мацюшэўскі нарадзіўся 22 жніўня 1917 года ў вёсцы Новае Палюдава Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Талочынскага раёна Віцебскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1938 годзе скончыў Аршанскае педагагічнае вучылішча, завочна ў 1939 — настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам, дырэктарам Раснянскага дзіцячага дома імя А. С. Пушкіна ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці.

Платон Фёдаравіч Равінскі нарадзіўся 23 лістапада 1892 года ў вёсцы Краглі Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Навасёлкаўскага сельсавета Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. З дзяцінства яму давялося ўцягнуцца ў нялёгкую сялянскую працу. У 1909 годзе ў пошуках работы выехаў у ЗША, нейкі час працаваў на заводах Форда, наведваў вячэрнюю школу для рабочых. У 1912–1917 гадах быў членам саюза анарха-сіндыкалістаў.

Старонка 2 з 2